Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вячаслаў Сіўчык выйшаў на волю


Лідэр руху «Разам» Вячаслаў Сіўчык выйшаў на волю з турмы на Акрэсьціна пасьля 15-суткавага арышту.

Яго сустрэлі сваякі і паплечнікі.

Усе 15 сутак Вячаслаў Сіўчык трымаў галадоўку пратэсту супраць умоваў утрыманьня ў турме на Акрэсьціна.

Адміністрацыя пэнітэнцыярнай установы так і не дазволіла адвакату наведаць Вячаслава Сіўчыка ў зьняволеньні.

Вячаслава Сіўчыка затрымалі 3 траўня пасьля акцыі ў Барысаве. Судзьдзя Цэнтральнага суду Менску Міхаіл Хома арыштаваў лідэра руху «Разам» Вячаслава Сіўчыка на 15 сутак.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG