Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сярод удзельнікаў сходу старшыня Савету Рэспублікі Міхал Мясьніковіч (зьлева) і былыя першыя сакратары ЦК КПБ Мікалай Сьлюнькоў (па цэнтры) і Яфрэм Сакалоў.
Сярод удзельнікаў сходу старшыня Савету Рэспублікі Міхал Мясьніковіч (зьлева) і былыя першыя сакратары ЦК КПБ Мікалай Сьлюнькоў (па цэнтры) і Яфрэм Сакалоў.

#сход16 — V Усебеларускі народны сход. Самае цікавае

Пачатак мерапрыемства а 12-й гадзіне. Калі завяршэньне — невядома.

Пяты Ўсебеларускі народны сход праходзіць у Менску 22-23 чэрвеня. Афіцыйны пачатак мерапрыемства — 12:00. Свабода вядзе жывую твітэр-трансьляцыю з Палаца Рэспублікі.

Усебеларускі Сход як народная казка і рытуал

Мерапрыемства праводзіцца раз на пяць год (звычайна перад прэзыдэнцкімі выбарамі, але сёлета — пасьля іх). Сход называецца адной з формаў народаўладзьдзя (Лукашэнкам — «найвышэйшай формай дэмакратыі»). Але 2,5 тысячы дэлегатаў абіраюцца не народам, мэханізм іх фармальнага вылучэньня «ад працоўных калектываў» не «прапускае» на Сход нікога зь іншадумцаў.

Абвясьціць свабоду і пакаяцца. Пра што казалі б вядомыя беларусы на Ўсебеларускім сходзе?

Ніякіх заканадаўчых, выканаўчых і любых іншых паўнамоцтваў Сходу ў Канстытуцыі і законах Беларусі не прапісана. Тым ня меней, на Сходзе мае разглядацца праграма на «пятую пяцігодку» (Свабода ўжо аналізавала 22 абяцаньні гэтай праграмы) і вынікі «чацьвертай пяцігодкі» (за якую ня выкананы ніводны плянавы паказьнік, але знойдзена 8,5 дасягненьняў).

Ці можа быць выкананая праграма, якая выносіцца на Ўсебеларускі народны сход

14:07 22.6.2016

У адукацыі маса праблемаў, але ня трэба рушыць тое, што ёсьць. Гэта проста клясыка, гэта квінтэсэнцыя мэтадалягічнага падыходу Лукашэнкі да праблемаў у грамадзтве.

Цэлы разьдзел прысьвечаны аднаму з прыярытэтаў — інфарматызацыі. Але, гаворачы аб задачах у адукацыі, адхіліўшыся ад паперы, ён патрабаваў, каб у школе дзяцей вучылі, як касіць, закручваць лямпачку, а дзяўчынак — прышываць гузікі. Вось і ўся інфарматызацыя.

14:23 22.6.2016

Агульнае ўражаньне: ніякіх сэнсацыяў, навацыяў, нечага прынцыпова новага. Руціна, якую мы чулі шмат разоў. Апошні раз — гэта падчас выступу Лукашэнкі з пасланьнем у Нацыянальным сходзе ў красавіку. І галоўнае пытаньне: навошта патрэбны быў гэты форум?

15:59 22.6.2016

Класкоўскі пра прамову Лукашэнкі: Па форме — даклад генсека КПСС, па зьмесьце — суцэльнае апраўданьне

Палітоляг Аляксандар Класкоўскі ацаніў выступ Аляксандра Лукашэнкі на Ўсебеларускім сходзе і патлумачыў, чаму яна сьведчыць пра тупік у разьвіцьці беларускай сыстэмы.

XS
SM
MD
LG