Спрабуем знайсьці важнае, цікавае і захапляльнае ў #сход16 тут: https://t.co/6ySTn4C3cY Жывая трансьляцыя https://t.co/PrRtRcfLUg
— Радыё Свабода (@svaboda) 22.6.2016
#сход16. Пачатак ужо хутка https://t.co/IPN8Z3xP68
— Радыё Свабода (@svaboda) 22.6.2016
Пяты Ўсебеларускі народны сход пройдзе ў Менску 22-23 чэрвеня. Афіцыйны пачатак мерапрыемства — 12:00. Свабода вядзе жывую твітэр-трансьляцыю з Палаца Рэспублікі ад 11 гадзіны.
Усебеларускі Сход як народная казка і рытуал
Мерапрыемства праводзіцца раз на пяць год (звычайна перад прэзыдэнцкімі выбарамі, але сёлета — пасьля іх). Сход называецца адной з формаў народаўладзьдзя (Лукашэнкам — «найвышэйшай формай дэмакратыі»). Але 2,5 тысячы дэлегатаў абіраюцца не народам, мэханізм іх фармальнага вылучэньня «ад працоўных калектываў» не «прапускае» на Сход нікога зь іншадумцаў.
Абвясьціць свабоду і пакаяцца. Пра што казалі б вядомыя беларусы на Ўсебеларускім сходзе?
Ніякіх заканадаўчых, выканаўчых і любых іншых паўнамоцтваў Сходу ў Канстытуцыі і законах Беларусі не прапісана. Тым ня меней, на Сходзе мае разглядацца праграма на «пятую пяцігодку» (Свабода ўжо аналізавала 22 абяцаньні гэтай праграмы) і вынікі «чацьвертай пяцігодкі» (за якую ня выкананы ніводны плянавы паказьнік, але знойдзена 8,5 дасягненьняў).