Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У выніку нападу на «Крокус Сіці Хол» загінуў палкоўнік расейскага ГРУ, які ваяваў ва Ўкраіне


Згарэлы «Крокус Сіці Хол»
Згарэлы «Крокус Сіці Хол»

У выніку нападзення на «Крокус Сіці Хол» загінуў палкоўнік расейскай арміі Цімур Мясьнікоў. Ён прыехаў у Маскву з вайны ва Ўкраіне, каб сустрэцца зь сям’ёй, атрымаў некалькі кулявых раненьняў і памёр у шпіталі. Пра гэта паведаміў у ВК кіраўнік самарскага адзьдзяленьня арганізацыі «Афіцэры Расеі» Артур Маліванчук.

Па словах Маліванчука, Мясьнікоў служыў у Генштабе і ў 3-й асобнай брыгадзе спэцыяльнага прызначэньня. Гэта армейскі спэцназ, які базуецца ў Тальяці, ён адносіцца да расейскай ваеннай выведкі. Падразьдзяленьне ўдзельнічае ў вайне ва Ўкраіне як мінімум з 2015 году. З пасады вынікае, што спэцназ ГРУ — апошняе месца службы палкоўніка.

Забіты ваяваў ва Ўкраіне як мінімум апошнія два гады, паведаміў Маліванчук, акрамя таго, ён удзельнічаў у расейскіх аперацыях у Косаве і Таджыкістане.

Паводле апошніх зьвестак, ахвярамі нападу на «Крокус Сіці Хол» сталі 143 чалавекі. У Расеі завялі крымінальную справу аб тэракце. Па абвінавачаньні ў падрыхтоўцы атакі і яе выкананьні арыштаваныя 8 чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG