Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Турэччыны назвалі завадатараў мяцяжу і колькасьць загінулых


Выканальнік абавязкаў кіраўніка Генэральнага штабу Турэччыны Уміт Дандар паведаміў, што завадатарамі спробы дзяржаўнага перавароту былі вайскоўцы з складу ваенна-паветраных сілаў Турэччыны, а таксама ваеннай паліцыі.

Паводле слоў Дундара, мяцеж увечары 15 ліпеня паднялі вайскоўцы са складу ВПС Турцыі, а таксама ваеннай паліцыі. В.а. кіраўніка Генэральнага штабу ўдакладніў, што вярхоўнае камандаваньне войска з самага пачатку пераварот не падтрымала. Таксама Дундар адзначыў, што ў ходзе перавароту змоўшчыкі захапілі многіх камандзіраў ваенных частак і павезьлі іх у невядомым кірунку.

Сярод захопленых мяцежнікамі афіцэраў быў і кіраўнік Генэральнага штабу Хулусі Акар. Цяпер ён вызвалены.

The Guаrdian са спасылкай на Дундара паведамляе пра гібель 194 чалавек у ходзе баявых сутыкненьняў паміж путчыстамі і ляяльнымі Эрдагану сіламі. Сярод іх 41 паліцэйскі, 2 салдаты, 47 грамадзянскіх і 104 мяцежнікі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG