Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЖЫВЫ БЛОГ. На выбарах у Вярхоўную Раду лідуюць Блёк Парашэнкі і Народны фронт

Камуністы, Правы сэктар і іншыя партыі ў Вярхоўную Раду не праходзяць. Камуністаў у Вярхоўнай Радзе ня будзе ўпершыню з часоў распаду СССР.

7 партый-пераможцаў выбараў паводле партыйных сьпісаў падзеляць 225 месцаў у Радзе, яшчэ 213 мандатаў атрымаюць пераможцы аднамандатных мажарытарных акруг. Крым ды шэраг гарадоў і раёнаў Данбаса ня будуць мець сваіх прадстаўнікоў у Радзе. Паводле Канстытуцыі Ўкраіны кааліцыя парлямэнцкай большасьці мае сфармаваць урад.

18:55 26.10.2014

Сур’ёзных парушэньняў няма,— назіральнікі

Грамадзянская сетка «Апора» не зафіксавала сур’ёзных парушэньняў пад час правядзеньня датэрміновых парлямэнцкіх выбараў. Пра гэта заявіў аналітык гэтай арганізацыі Аляксандр Небярыкут:

«На 16-ю гадзіну тыя факты, якія мы фіксуем, іх дастаткова шмат, але большасьць — гэта парушэньні тэхнічнага характару. У цэлым, парушэньні не носяць сплянаванага характару».

Паводле яго слоў, большасьць парушэньняў зьвязаныя з адсутнасьцю досьведу сябраў камісіяў.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG