Кіраўнікі Беларусі і Расеі на сустрэчы ў Сочы абмяркуюць пытаньні двухбаковых адносінаў.
Пра гэта паведаміў прэс-сакратар расейскага прэзыдэнта Дзьмітры Пяскоў.
«Такая сустрэча рыхтуецца», — сказаў ён Інтэрфаксу 3 лютага. Дакладную дату сустрэчы ён незаваў.
Аляксандар Лукашэнка праводзіць кароткатэрміновы адпачынак у Сочы, паведаміла прэс-сакратарка кіраўніка дзяржавы Натальля Эйсмант.
У Сочы Лукашэнка таксама азнаёміцца з тым, як рэалізуюцца пляны па разьвіцьці беларускай спартыўна-турыстычнай базы, і правядзе шэраг сустрэч.
«У прыватнасьці, заплянавана сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімерам Пуціным», — цытуе БЕЛТА Эйсмант.