Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску ўлады і апазыцыя разам ушанавалі Кастуся Каліноўскага. Фота і відэа


Чыноўніцы далучыліся да сьвяткаваньня 180-годзьдзя Каліноўскага
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:24 0:00

Чыноўніцы далучыліся да сьвяткаваньня 180-годзьдзя Каліноўскага

На 180-я ўгодкі нараджэньня нацыянальнага героя Беларусі да памятнай дошкі зь бюстам кіраўніка паўстаньня 1863–64 гадоў нечакана разам прыйшлі прадстаўнікі апазыцыі і ўладаў.

Мэмарыяльная дошка зь бюстам Кастуся Каліноўскага вісіць на Палацы барацьбы ў Менску (вуліца Каліноўскага, 55). Сёньня з кветкамі сюды адначасова прыйшлі сябры Аргкамітэту ўшанаваньня 100-годзьдзя незалежнасьці БНР, школьнікі зь менскай гімназіі № 9 і дзьве чыноўніцы з адміністрацыі Першамайскага раёну Менску.

Прадстаўніца адміністрацыі Першамайскага раёну выступіла з прамовай пра фігуру Кастуся Каліноўскага, распавяла пра яго як рэвалюцыянэра і змагара за правы грамадзян, які «дамагаўся свабоды і паляпшэньня жыцьця людзей Беларусі, Польшчы, Літвы».

Сябра аргкамітэту ўшанаваньня мастак Мікола Купава запрасіў школьнікаў і чыноўнікаў прыходзіць да бюста Каліноўскага часьцей, ушаноўваць памяць беларускіх герояў. Бард Зьміцер Захарэвіч выканаў песьню пра паўстанцаў 1863 году.

Дзяўчына набівае тату з Каліноўскім і Міхалком за паўцаны: «Гэта мастацтва, толькі недаўгавечнае»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG