Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве затрыманы праваабаронца Валадар Цурпанаў


Валадар Цурпанаў
Валадар Цурпанаў

Паводле жонкі актывіста Ірыны, яму інкрымінуецца непадпарадкаваньне патрабаваньням міліцыі. Сёньняшнюю ноч ён правядзе ў ізалятары часовага ўтрыманьня. 31 траўня яго будуць судзіць.

Затрымалі Цурпанава а 13 гадзіне ў будынку пракуратуры, куды ён прыйшоў, каб падаць скаргу з пратэстам на распачаты супраць яго раней адміністрацыйны працэс. Паводле актывіста, на ўваходзе ў яго пачалі патрабаваць дакумэнты і высьвятляць, чаму ён ідзе да памочніка пракурора.

Цурпанаў палічыў і першае, і другое незаконным, і запатрабаваў кнігу скаргаў і прапановаў. Ахоўнік, у сваю чаргу, зьвінаваціў актывіста ў непадпарадкаваньні ягоным патрабаваньням.

Больш як праз чатыры гадзіны пасьля затрыманьня на Валадара Цурпанава склалі пратакол.

Раней адносна актывіста ўжо распачалі адміністрацыйны працэс, яму інкрымінуюць ілжывы выклік міліцыі. Валадар выклікаў міліцыю, калі яму адмовіліся ў той жа пракуратуры даць кнігу скаргаў і прапановаў. Гэтак сьцьвярджае праваабаронца. У матэрыялах гэтай справы пазначана, што выклік міліцыі быў беспадстаўны.

Валадар Цурпанаў больш як паўтара года ня мае працы. Яе пошукам спадарожнічаюць аспрэчваньні адмоваў у судзе. Кантактуючы з рознымі ўстановамі, ён вымушаны быў адзначаць свае патрабаваньні ў кнізе скаргаў і прапановаў. Калі ж кнігу не давалі, ён выклікаў міліцыю.

Камэнтуючы пачатак адміністрацыйнага працэсу супраць яго за «ілжывы выклік», Валадар Цурпанаў дапускаў, што яго могуць затрымаць.

«Не выключаю, што мяне вырашылі крыху нэўтралізаваць, яшчэ й за патрабаваньне прыцягнуць да адказнасьці кіраўніка спраў гарвыканкаму за перавышэньне паўнамоцтваў пры вынясеньні рашэньня пра забарону зладзіць пікетаваньне ЖРЭУ, якое незаконна адмовіла мне ў працы», — казаў Валадар Цурпанаў.

Паводле актывіста, на яго маглі «пакрыўдзіцца службовыя асобы, на якіх ён пісаў скаргі і ад якіх настойліва патрабаваў кнігу скаргаў і прапановаў».

У Магілёве Валадар Цурпанаў вядомы як руплівец і абаронца беларускай мовы. Акрамя таго, ён дамагаецца, каб супрацоўнікі камунальных службаў гораду выконвалі свае абавязкі як мае быць. Свае патрабаваньні ён рэгулярна пазначае ў кнігах скаргаў і прапановаў жыльлёва-эксплюатацыйных участкаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG