Лінкі ўнівэрсальнага доступу

10 найлепшых беларускіх альбомаў за апошнія 10 год — рэйтынг Experty.by


Гурт Port Mone, архіўнае фота
Гурт Port Mone, архіўнае фота

Аўтары праекту Experty.by склалі рэйтынг найлепшых беларускіх музычных альбомаў 2008–2017 гадоў. Рэйтынг разьвітальны — пасьля 10 год працы сайт Experty.by спыняе рэгулярную дзейнасьць.

У галасаваньні за найлепшыя альбомы ўзялі ўдзел усе штатныя экспэрты сайту, у тым ліку заснавальнікі — Зьміцер Безкаравайны, Сяргей Будкін, Алег Клімаў і Дзьмітры Падбярэзскі. Кожны з экспэртаў склаў асабісты топ — у кагосьці ў дзясятцы Макс Корж, у кагосьці — Gods Tower.

На першай пазыцыі рэйтынгу аказаўся «Thou» — другая плытка інструмэнтальнага трыё Port Mone. Альбом, як сьцьвярджаюць музыкі, быў запісаны ў лесе. Будкін у рэцэнзіі на альбом пісаў, што стыль акрэсьліць няпроста, але музыкі з такім альбомам «будуць дарэчы і на фольк, — і на рок, — і на джаз-фэсьце», Бескаравайны называў плытку «зборкай п’есаў для акардэона ў суправаджэньні бас-гітары і пэркусіі». Два гады таму гурт расказваў Свабодзе, што зьбіраецца запісаць новы альбом «на энэргіі сонца і паветра».

Топ-10 выглядае так:

  1. Port Mone — «Thou» (2014)
  2. «Троіца» — «Зімачка» (2011)
  3. Re1ikt — «Лекавыя травы» (2015)
  4. «Петля пристрастия» — «Всем доволен» (2009)
  5. «Ляпис Трубецкой» — «Веселые картинки» (2011)
  6. Лявон Вольскі — «Грамадазнаўства» (2014)
  7. Tonqixod — «Прадмова» (2014)
  8. «Серебряная свадьба» — «Laterna Magica» (2012)
  9. Akute — «Не існуе» — (2012)
  10. «Петля пристрастия» — «Мода и облака» (2016)

Як адзначыў у камэнтары Свабодзе Зьміцер Безкаравайны, галасаваньне за топ-10 не было прывязанае да адзнакаў, якія раней ставілі экспэрты ў рэцэнзіях, але ў топ трапілі менавіта тыя альбомы, якім на Experty.by ставілі найвышэйшыя балы.

За ўсю гісторыю Experty.by найвышэйшы сярэдні бал ад чатырох экспэртаў — 9,75 з 10 — атрымаў дэбютны безыменны альбом «Песьняроў» 1971 году, 9,5 балаў акрамя альбомаў з топ-10 атрымлівалі «Тры чарапахі» N.R.M. (2000 год). Рэцэнзіі на гэтыя два альбомы экспэрты пісалі ў межах адмысловага «рэтраспэктыўнага» праекту. 9,25 балаў акрамя «топавых» атрымалі таксама «Жніво» праекту Šuma (2015), «Ваячак» Зьмітра Вайцюшкевіча (2012), другі і чацьвёрты альбомы «Песьняроў» (1974 і 1978).

Найлепшым альбомам мінулага году Experty.by назвалі «Колер, якога няма» гурту Tonqixod (ён жа — найлепшы рок-альбом і найлепшы беларускамоўны альбом году), найлепшым дэбютным альбомам — «Вясну» праекту Ulyanica (ён жа — найлепшы фольк-альбом году).

Слухайце таксама:

100 найлепшых беларускіх песень усіх часоў

Топ-13 песень пра Лукашэнку

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG