Днямі ў расейскім выданьні Esquire зьявіўся вялікі фотарэпартаж з падпольнага ліцэю імя Якуба Коласа, зроблены італьянскім фатографам Алесандра Вінчэнцы. Аўтар апавёў у інтэрвію Радыё Свабода, чым яго натхніла Беларусь і як ён трапіў у падпольны ліцэй
Франак Вячорка: Чаму Беларусь?
Алесандра Вінчэнцы: Беларусь, таму што калі я пачаў працаваць ва Ўсходняй Эўропе, нічога ня ведаў пра гэтую краіну, і проста хацеў даведацца больш.
Франак Вячорка:І вы вырашылі туды паехаць?
Алесандра Вінчэнцы: Я ўпершыню паехаў у Беларусь у 2009 годзе, каб зрабіць здымкі Беларускага Свабоднага тэатру, і пакуль я там быў, даведаўся шмат новага ды цікавага, многія сталі маімі добрымі сябрамі. Першы раз я паляцеў наўпрост з Мадрыду ў Менск, а другі раз ехаў празь Вільню, там цягніком.
Франак Вячорка: А чым вас прывабіў падпольны беларускі ліцэй?
Алесандра Вінчэнцы: Мае добрыя сябры сказалі пра гэты ліцэй, маўляў, гэтая тэма можа мяне зацікавіць. І сапраўды, гэта было надзвычай цікава. Я паехаў у Менск і правёў 10 дзён у ліцэі. Гэта незвычайная школа. Гэта асабліва для Эўропы. Я б нават сказаў — гэта ўнікальна. Я проста быў уражаны адданасьцю спадара Коласа, выкладнікаў ды ліцэістаў. Іншыя б людзі склалі рукі пасьля такога перасьледу, які ім давялося перажыць.
Франак Вячорка: А што вы хацелі сказаць гэтым рэпартажам?
Алесандра Вінчэнцы: Мая галоўная мэта — апавесьці гісторыі, які раскрываюць сытуацыю ў Беларусі. Маленькія гісторыі складваюцца ў сукупнасьці могуць значна глыбей паказаць агульную сытуацыю ў краіне, чым нейкі рэпартаж.