Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Якім павінен быць дэмакратычны кандыдат? Анімацыйны ролік ад Андруся Такінданга

абноўлена

У новым анімацыйным відэа беларускі артыст Андрусь Такінданг задаецца пытаньнем, якім павінен быць дэмакратычны кандыдат?

Ён павінен быць як Вітаўт ці Касьцюшка, як Купала ці князь Альгерд?

Такінданг кпіць, што ўжо столькі гадоў выбіраюць «адзінага» і ня могуць дамовіцца.

Прачытаў у інтэрнэце
Пра найноўшы 3D-прынтар,
Ён друкуе ўсё на сьвеце…
Прынтар, нам патрэбны лідэр!

3D-прынтар, надрукуй нам
Залатога кандыдата,
Хай ідзе за нас ваюе,
Вызваляе з-пад дыктату

Нам патрэбны, нам патрэбны
Новы Вітаўт ці Касьцюшка,
Нехта мужны, нехта сьмелы,
За якім мы рушым дружна

Туды? А можа быць, сюды?
За тым ці за тым?
Ня ведаю за кім…

Вітаўт знаўся з крыжакамі,
А Касьцюшка празаходні,
Мы яшчэ павыбіраем
Для сябе герояў годных

Можа, Колас ці Купала,
Князь Альгерд альбо Астроскі,
Дваццаць год мы выбіраем,
І дамовіцца ня можам…

Эх…

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG