Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тацяна Беланогая вярнулася з «Матыльком» Янішчыц


Фрагмэнт вокладкі альбому
Фрагмэнт вокладкі альбому

Сьпявачка ўпершыню прадставіла цэлы альбом на вершы іншага аўтара — пасьля перапынку ў канцэртах. У плянах Беланогай яшчэ адзін альбом на вершы беларускіх паэтаў.

Беларуская бард-сьпявачка Тацяна Беланогая выдала новы альбом «Матылёк» на вершы паэткі Яўгеніі Янішчыц. Адну з песень альбома, «Якая я», яна прадставіла на Tuzin.fm. Агулам жа альбом налічвае аж 28 песень на вершы паэткі, а да таго ж 66 вершаў Янішчыц у аўтарскім выкананьні з калекцыі Белдзяржтэлерадыёкампаніі. Жывая прэзэнтацыя заплянаваная на восень.

«Зь вершамі Янішчыц у мяне зьвязанае асабістае: Яўгенія Янішчыц выражала мае асабістыя погляды, асабістыя пачуцьці, глыбокія і інтымныя, вельмі канкрэтна апісвала іх, — распавядае Свабодзе Тацяна, якая напісала першую песьню на верш Янішчыц у 16 год. — Яна — гэта прыклад сапраўднай жанчыны. Яна была вельмі добрай дачкой і вельмі любіла свайго сына, паважала памяць, была патрыёткай, вельмі клапацілася пра зямлю і экалёгію. Па ўспамінах яе знаёмых, была вельмі добрая і вельмі разумная».

Апошнім часам Беланогая практычна не давала канцэртаў — яна распавядае, што захварэла на пнэўманію, а потым увесь час займалася альбомам:

«Па стане здароўя трэба было трошкі стрымацца. Я ня ведаю, калі буду далей выступаць, я хачу зрабіць прэзэнтацыю і выдаць яшчэ альбом на вершы беларускіх паэтаў. Гэта Тацяна Грыневіч-Матафонава прапанавала такую ідэю, думаю, нешта з гэтага выйдзе. Таму пакуль і альбомы, і канцэрты, і праца — гэта занадта шмат. Спачатку прэзэнтацыя, потым альбом на вершы паэтаў».

Ці значыць гэта, што Тацяна ня будзе больш пісаць уласныя песьні, на ўласныя словы?

«Бог дае такі дар. Штучна нельга сказаць, так ці не. Іначай гэта не паэзія, як мне падаецца. Як Бог дасьць».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG