Старшыня аб’яднаньня індывідуальных прадпрымальнікаў «Пэрспэктыва» Анатоль Шумчанка паведаміў на Facebook, што быў затрыманы міліцыяй. Паводле яго словаў, ён у Маскоўскім РАУС Менска. Піша, «садзяць».
Шумчанка не адказвае на тэлефанаваньні, у РАУС Свабодзе не пацьвердзілі і не абверглі затрыманьне. У чым абвінавачаны Шумчанка, невядома.
Інфармагенцтву БелаПАН Шумчанка пасьпеў паведаміць, што яго затрымалі каля 10-й раніцы каля дзіцячага садку, куды ён адвозіў дачку. Ён распавёў, што невядомыя надзелі яму на галаву шапку, пасадзілі ў машыну і даставілі ў РАУС.
У сьпісе затрыманых і асуджаных з пачатку сакавіка больш за 270 чалавек, Дзень Волі ў турме сустрэнуць больш за 100 чалавек.