Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Інцыдэнт у віцебскай аптэцы скончыўся штрафам за хуліганства


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Суд Першамайскага раёну аштрафаваў віцяблянку Марыну Паяркаву на 16 базавых велічынь (368 рублёў) згодна з артыкулам 17.1 Адміністрацыйнага кодэксу. Яе прызналі вінаватай у хуліганстве з прычыны інцыдэнту, зафіксаванага службовай відэакамэрай у адной зь віцебскіх аптэк.

Відэаролік з запісам таго, як наведніца абражала работнікаў аптэкі, выклаў у сеціва правізар Максім Самсонаў. Ролік выклікаў падтрымку гледачоў, і яны раілі хлопцу зьвярнуцца ў міліцыю са скаргай. Аднак хлопец адмаўляўся. Урэшце міліцыянты самі адрэагавалі на сытуацыю: папрасілі Максіма ўсё-ткі напісаць заяву ў Першамайскі РАУС.

Супраць Паяркавай распачалі дзьве адміністрацыйныя справы: за абразы і за хуліганства. Але ў залі суду Максім Самсонаў дараваў Марыне Паяркавай усе крыўдныя словы, і таму паводле артыкулу 9.3 КоАП справа была закрытая. А за хуліганства спадарыня мусіць сплаціць штраф, нягледзячы на тое, што ўрэшце папрасіла прабачэньня за свае паводзіны.

Дагэтуль яна катэгарычна адмаўлялася выбачыцца. Свае паводзіны тлумачыла тым, што «была знэрваваная, бо муж апёк ногі бэтонам». А прасіць прабачэньня не хацела нібыта таму, што «пра гэта зноў будуць пісаць у інтэрнэце».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG