Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяржаўны кантроль прыдумаў, як зьнізіць сабекошт камунальных паслугаў на 7,3%, пакуль «камуналка» падаражэе ўдвая


© Shutterstock
© Shutterstock

Камітэт дзяржаўнага кантролю Беларусі падрыхтаваў прапановы зьнізіць сабекошт камунальных паслугаў на 7,3%, перадае БЕЛТА.

Найперш прапануецца падвысіць эфэктыўнасьць энэргетычнай і водаправоднай гаспадарак, бо ўзімку цяпло дае траціну платы за ЖКГ. Неэфэктыўныя кацельні прапануюць зьліквідаваць, пераключыць нагрузку на больш эфэктыўныя. Адзначаецца і нездавальняльны стан цеплавых сетак — аб’ёмы замены не выконваюцца, страты ў водазабесьпячэньні перавышаюць нарматывы. Трэба падвысіць і ролю мясцовых відаў паліва: калі жыльлёвыя гаспадаркі самыя нарыхтоўваюць драўніну, то выдаткаў на закуп паліва менш на 20%, падлічылі ў КДК. Ёсьць прапановы да фармаваньня тарыфаў і вызначэньня каэфіцыентаў ставак падатку на нерухомасьць і зямлю. Таксама прапанавана спыніць утрыманьне няпрофільных актываў, аптымізаваць выдаткі на закуп тавараў, не завышаць сабекошт праз закуп у пасрэднікаў.

Летась прапановы КДК дазволілі зьнізіць гадавыя выдаткі на ЖКГ на 16,5%, сьцьвярджае Дзяржкантроль, а сёлетнія прапановы маюць зьнізіць сабекошт паслугаў на 7,3% у 2017–2018 гадах.

Тым часам «камуналка» для беларусаў даражэе ня гэтулькі праз сабекошт, колькі праз долю кампэнсацыі выдаткаў дзяржавы на ЖКГ: на канец 2016 году беларусы мусілі вяртаць 50% выдаткаў, да канца 2017 году мусяць вяртаць ужо 75%, да канца 2018-га — 100%.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG