Сырыйскія ўлады заяўляюць, што баевікі «Ісламскай дзяржавы» знаходзяцца за некалькі кілямэтраў ад Пальміры — горада, вядомага выбітнымі антычнымі помнікамі архітэктуры. У пятніцу ісламскія фундамэнталісты пакаралі сьмерцю 25 або 45 мясцовых жыхароў у ваколіцах горада. Раней прадстаўнікі «Ісламскай дзяржавы» наносілі значныя пашкоджаньні падобным помнікам культуры, нават здымалі свае дзеяньні на відэа. Пальміра ўваходзіць у сьпіс аб’ектаў сусьветнай спадчыны ЮНЭСКА як адзін з самых важных культурных цэнтраў старажытнага сьвету, які спазнаў грэцкі, рымскі і пэрсідзкі ўплыў.