Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сустрэча кантактнай групы па Ўкраіне 21 сьнежня наўрад ці магчымая


МЗС Беларусі
МЗС Беларусі

Тыдзень таму прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка выказаў спадзяваньне, што 21 сьнежня ў Менску адбудзецца паседжаньне трохбаковай кантактнай групы.

19 сьнежня адбылася відэаканфэрэнцыя з удзелам афіцыйных уладаў Кіева і самаабвешчаных ДНР і ЛНР, якая доўжылася дзьве з паловай гадзіны. Пасьля відэаканфэрэнцыі прадстаўнік самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі Дзяніс Пушылін заявіў, што парадак дня і дата сустрэчы кантактнай групы па ўрэгуляваньні сытуацыі ва Ўкраіне ня ўзгодненыя, пытаньні ўсё яшчэ знаходзяцца ў распрацоўцы.

Начальнік Упраўленьня інфармацыі Міністэрства замежных спраў Беларусі Дзьмітры Мірончык на пытаньне, ці ёсьць верагоднасьць таго, што сустрэча ў Менску ўсё ж такі адбудзецца, адказаў: «На дадзены момант ніякай новай інфармацыі ў нас няма».

На пытаньне Радыё Свабода, ці можа ўвечары суботы сытуацыя памяняцца, Дзьмітры Мірончык адказаў, што наўрад ці, бо МЗС Беларусі стараецца карэктна паводзіць сябе і ў дачыненьні да журналістаў, якім трэба будзе асьвятляць гэтую сустрэчу:

«Нам трэба крышачку часу, каб паведамленьне дайшло да журналістаў, каб тыя даехалі да Менску, падрыхтаваліся. Спадзяюся, што 21 сьнежня хоць адзін выходны ў нас будзе».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG