Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд над удзельнікамі акцыі недармаедаў і журналістамі ў Воршы. На фота — Вольга Севярынец і Павал Севярынец трымаюцца за рукі
Суд над удзельнікамі акцыі недармаедаў і журналістамі ў Воршы. На фота — Вольга Севярынец і Павал Севярынец трымаюцца за рукі

Судны дзень-2: да 15 сутак арышту. Працягваюцца суды над «недармаедамі»

Ад раніцы 14 сакавіка працягнуліся суды над удзельнікамі «Маршаў недармаедаў». Судзілі прынамсі 13 чалавек у Горадні, прынамсі 3 чалавек у Баранавічах, прынамсі 2 у Берасьці. Людзей каралі штафамі і арыштамі.

08:53 14.3.2017

На Берасьцейшчыне сёньня 5 судоў за акцыі недармаедаў

Працяг суду над блогерамі Сяргеем Пятрухіным і Дзьмітрыем Гарбуновым пачнецца а 9.30 у Ленінскім судзе Берасьця. Напярэдадні суд перанёс разгляд іхнай справы, бо яны запатрабавалі заключэньня дамоваў з адвакатамі.

У Баранавічах адбудуцца суды над трыма мужчынамі, якія выступілі падчас мітынгу на мясцовым Маршы недармаедаў 26 лютага. Пакуль вядомыя імёны толькі дзьвюх з трох асобаў, якіх будуць судзіць. Гэта Міхаіл Стрэльчык і Барыс Шырынга. Суды над імі пачнуцца аб 11.30.

08:46 14.3.2017

Сёньня ў Горадні а 10-й гадзіне пачынаюцца суды над 11-цю ўдзельнікамі «Марша недармаедаў», які адбыўся 19 лютага. Позвы ў суд атрымалі Вадзім Саранчукоў, Ежы Грыгенчы, Аляксандар Абуховіч, Сяргей Верамеенка, Вольга Верамеенка, Анатоль Мышкевіч, Мікалай Салянік, Ірына Давідовіч, Віталь Гуляк, Галіна Ламашэвіч і Антон Войцехаў.

За 100 сэкундаў: маршы «недармаедаў» ва ўсіх абласных гарадах Беларусі
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:40 0:00

08:41 14.3.2017

За апошнія дні былі затрыманыя, аштрафаваныя або выкліканыя на суд больш за 100 «недармаедаў». На ўчорашніх судах давалі штрафы і арышты да 15 сутак. За кратамі на «сутках» лідэры АГП, БХД і руху «За свабоду», штрафы за асьвятленьне акцыяў атрымалі журналісты Свабоды і тэлеканалу «Белсат».

XS
SM
MD
LG