«Эдуард, мы з табой! Трымайся!» — скуандюць удзельнікі пікету ў падтрымку Пальчыса ля сьценаў Менскага гарадзкога суду.
Да суду падыйшоў Алесь Бяляцкі. #Пальчыс https://t.co/AE6EWBGJHr
— Радыё Свабода (@svaboda) 14.10.2016
Бацькі Эдуарда Пальчыса кажуць, толькі ў лістападзе 2015 году даведаліся, што іхны сын — Джон Сільвэр
Пад судом старшыня праваабарончага цэнтру «Вясна», былы палітвязень Алесь Бяляцкі.
Да акцыі салідарнасьці з #Пальчыс далучыўся Алесь Лагвінец. https://t.co/TXEjg9nUql
— Радыё Свабода (@svaboda) 14.10.2016
Міліцыя складае пратаколы на ўдзельнікаў акцыі пратэсту перад судом. #Пальчыс https://t.co/pWIt0khF6P
— Радыё Свабода (@svaboda) 14.10.2016
"Не разумею расейскай мовы, размаўляйце па-беларуску", - кажа актывіст міліцыянту #пальчыс https://t.co/Zw3iBREfSA
— Радыё Свабода (@svaboda) 14.10.2016
Прыйшлі міліцыянты, складаюць пратаколы на Севярынца і іншых пад судом. Павал у адказ крычыць «Ганьба!» і «Жыве Беларусь!», «Незалежнасьць!» і «Свабоду Пальчысу!»
Дашкевіч, Павал Севярынец і і яшчэ чатыры чалавекі разгарнулі плякаты і скандуюць: «Свабоду Пальчысу!»
Вікторыя Пальчыс прыйшла не адна — з бацькам.
Адвакатка Пальчыса ўжо пайшла ў суд даведвацца, дзе праходзіць паседжаньне.
Таксама прыйшоў сябра Пальчысаў, былы палітвязень Андрэй Кім.
Гавораць, нібы Эдуард Пальчыс ночыў у судзе — магчыма, яго прывезьлі ў будынак суду ўночы ці на досьвітку.
Усяго пад судом тры дзясяткі чалавек, у іх ліку актывісты Дашкевіч і Максім Вінярскі. Прысутных фільмуюць «людзі ў цывільным».
Каля суду пакуль ціха. Зьявілася жонка Эдуарда, Вікторыя Пальчыс.
Судзіць Эдуарда Пальчыса будзе Ігар Любавіцкі.
Праз 50 хвілін пачнецца жывая відэатрансьляцыя з-пад суду. З самога суду нельга, бо ён закрыты. Чаму — невядома.