Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд над Рубцовым пройдзе 27 траўня


Юры Рубцоў
Юры Рубцоў

Працэс над палітвязьнем Юрыем Рубцовым прызначаны на 27 траўня ў судзе Пружанскага раёну. Юры Рубцоў знаходзіцца ў СІЗА гораду Баранавічы і трымае галадоўку.

Яго абвінавачваюць ва ўхіленьні ад адбыцьця пакараньня ў выглядзе абмежаваньня волі. Максымальнае пакараньне, якое можа пагражаць палітзьняволенаму па гэтым крымінальным артыкуле, — пазбаўленьне волі на тэрмін да трох гадоў.

Разглядаць справу супраць палітвязьня будзе судзьдзя Мікалай Рэпіха, паведамляюць праваабаронцы «Вясны».

Падставай для ўзбуджэньня крымінальнай справы супраць Рубцова сталі матэрыялы органаў дазнаньня за парушэньне парадку і ўмоў адбыцьця пакараньня, якія абавязваюць асуджанага працаваць паводле накіраваньня адміністрацыі папраўчай установы адкрытага тыпу.

Рубцоў чатыры разы адмовіўся ад прапанаваных яму вакансіяў, што ўтварае склад злачынства — ухіленьне ад адбыцьця пакараньня паводле выраку суду.

Юры Рубцоў адмаўляўся працаваць на прапанаваных прадпрыемствах з-за нізкага заробку і патрабаваў забясьпечыць яго працай зь сярэднім заробкам па краіне — 600 даляраў. Палітвязень таксама нязгодны з тым, што ва ўстановах адкрытага тыпу парушаецца працэдура працаўладкаваньня і звальненьня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG