Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі нацыянальны кангрэс: «Палякі, не закрывайце «Белсат» у час пагрозы акупацыі Беларусі»


Актывісты на акцыі ў падтрымку тэлеканалу «Белсат» каля адміністрацыі Лукашэнкі
Актывісты на акцыі ў падтрымку тэлеканалу «Белсат» каля адміністрацыі Лукашэнкі

Рада Беларускага нацыянальнага кангрэсу на чале зь Міколам Статкевічам апублікавала заяву з нагоды плянаў польскага МЗС зьменшыць фінансаваньне «Белсату» ў 3,5 раза і перавесьці яго на расейскую мову.

«Гэта будзе супярэчыць нацыянальным інтарэсам ня толькі Беларусі, але і Польшчы», — лічыць Рада БНК.

Падзякаваўшы польскай дзяржаве, якая цягам 9 гадоў падтрымоўвала беларускамоўны тэлеканал, што спрыяла «ўмацаваньню дэмакратычных каштоўнасьцяў, беларускай нацыянальнай ідэнтычнасьці і супрацьстаяньню ідэалёгіі «русского мира», аўтары заявы заклікалі польскі бок не пакідаць беларусаў без «адной з найбуйнейшых крыніц альтэрнатыўнай інфармацыі»:

«Палякі, відавочна, памятаюць тыя недалёкія часы, калі іхны край знаходзіўся пад камуністычным прыгнётам і пагрозаю маштабнай акупацыі. Сёньня Беларусь знаходзіцца ў аналягічнай, а можа нават і горшай сытуацыі. У такіх абставінах пазбаўляць беларускую грамадзкасьць адной з найбуйнейшых крыніц альтэрнатыўнай інфармацыі, адступаючы перад крамлёўскай прапагандай, — небясьпечна ня толькі для Рэспублікі Беларусі, але і ўсяго нашага рэгіёну. Лёзунг нашых славутых продкаў «За вашу і нашу свабоду» мусіць падказаць правільнае рашэньне».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG