«Як бы вы адным словам ахарактарызавалі цяперашнюю сытуацыю ў беларускай эканоміцы?». На гэтае пытаньне адказваюць жыхары Гомеля.
Спадар: «Стабільная. Хацелася б лепшую мець эканоміку, але стабільнасьць — гэта таксама паказьнік».
Спадар: «Стабільна кепская».
Спадар: «Пышная».
Спадар: «Поўная ж...»
Спадарыня: «Цяпер — адмоўная».
Спадар: «Нармальна ўсё».
Спадар: «Усё кепска. Бяда!»
Спадар: «Вельмі сумная».
Спадар: «Цяжкая, я думаю. Цяжэй стала жыць, грошай менш зарабляем, усё падаражэла».
Спадар: «Я ў эканоміку ня лезу».
Спадар: «Заробкі зьніжаюцца, а кошты павышаюцца — вось і ўся эканоміка».
Спадар: «Слаба зусім»
Спадарыня: «Я не хачу на гэтую тэму гаварыць».
Спадар: «Плаваючая. У дадзены момант нічога не разумееш — усё плавае».
Спадарыня: «Гэта цяжкае пытаньне: многа прадпрыемстваў зачыняецца. Завал».
Спадар: «Усё вельмі кепска».
Спадарыня: «Ну, цяжкая, канечне, эканоміка».
Спадар: «Не разумею».
Спадар: «Вельмі сумная».
Спадар: «Кепска ўсё — ідзём на дно».