Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стала вядома, колькі людзей гіне ў расейскім войску штогод


«Зялёныя чалавечыкі» ў Крыме, 2014 год. Спачатку расейскія ўлады адмаўлялі прысутнасьць расейскіх вайскоўцаў у Крыме да «рэфэрэндуму», затым Уладзімір Пуцін прызнаў, што «зялёныя чалавекыкі» былі расейскімі вайскоўцамі
«Зялёныя чалавечыкі» ў Крыме, 2014 год. Спачатку расейскія ўлады адмаўлялі прысутнасьць расейскіх вайскоўцаў у Крыме да «рэфэрэндуму», затым Уладзімір Пуцін прызнаў, што «зялёныя чалавекыкі» былі расейскімі вайскоўцамі

Ад 2010 году Расея перастала публікаваць зьвесткі пра колькасьць загінулых вайскоўцаў. «Ведомости» адшукалі сьвежыя зьвесткі: сотні чалавек штогод у «страхавых выпадках».

З дакумэнтацыі для дзяржаўнага расейскага тэндэру на страхаваньне вайскоўцаў расейскае выданьне «Ведомости» здабыла зьвесткі аб колькасьці загінулых вайскоўцаў Узброеных сілаў Расеі ў 2012–2015 гадах. Гаворка пра аплочаныя страхавыя выпадкі з прычыны «сьмерць».

У 2012 годзе памерлі 630 вайскоўцаў, у 2013-м — 596, у 2014-м — 790, у 2015-м — 626, згодна са зьвесткамі для тэндэру. За 2016 год пазначаная даволі нізкая колькасьць загінулых (у «страхавых выпадках»): усяго 393. За 2012–2015 гады загінулі 2642 вайскоўцы.

З ранейшых афіцыйных зьвестак вядома, што ў 2008 годзе загінуў 471 вайсковец, у 2009-м — 470, у 2010-м — 478 вайскоўцаў Узброеных сілаў Расеі. У час вайны Расеі з Грузіяй у 2008 годзе, паводле афіцыйных расейскіх зьвестак, загінуў у «страхавых выпадках» 71 вайсковец. У 2005 годзе загінулых было значна больш: 1170 чалавек, зь іх каля 100 — у Чачні.

Экспэрты адзначаюць, што з 2008 году колькасьць вайскоўцаў узброеных сілаў расла, але дакладная колькасьць па гадах не публікавалася ў адкрытых крыніцах. На 2018 год, паводле афіцыйных зьвестак, штатная колькасьць Узброеных сілаў Расеі складае звыш 1,9 млн чалавек.. Колькасьць аплочаных страхавых выпадкаў на пэўны год уключае таксама некаторую колькасьць загінулых за папярэдні год.

Пік колькасьці «страхавых выпадкаў» прыпаў на 2014 год. Якраз у тым годзе Расея анэксавала ўкраінскі Крым і пачаліся баявыя дзеяньні на Данбасе. Украінскі бок і незалежныя назіральнікі сьцьвярджаюць, што на Данбасе ваююць расейскія вайскоўцы, Мінабароны Расеі гэта абвяргае.

Афіцыйнай статыстыкі пра колькасьць загінулых за апошні час у беларускім войску не публікавалася.

Чытайце таксама: Парашэнка заявіў, што на Данбасе загінулі 10 тысяч

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG