Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сочы пазбавілі права праводзіць чэмпіянат сьвету ў бабсьлеі


Бабслэістка Элізабэт Ярнальд. Ілюстрацыйнае фота
Бабслэістка Элізабэт Ярнальд. Ілюстрацыйнае фота

Міжнародная фэдэрацыя бабсьлею і скелетону паведаміла, што чэмпіянаты сьвету ў гэтых відах спорту, якія плянавалася ў 2017 годзе правесьці ў Сочы, вырашана перанесьці ў іншую краіну, перадае BBC.

У паведамленьні на сайце фэдэрацыі гаворыцца, што было б неразумна праводзіць цяпер падобныя спаборніцтвы ў Расеі — краіне, якую абвінавачваюць у патураньні прыёму допінгу спартоўцамі на дзяржаўным узроўні.

Абодва чэмпіянаты маюць прайсьці ў лютым. Фэдэрацыя паабяцала назваць горад, куды яны будуць перанесеныя, у найбліжэйшы час. Сярод патэнцыйных кандыдатаў называлася некалькі гарадоў у Нямеччыне, а таксама швайцарскі Санкт-Морыц.

Прэс-сакратар расейскага прэзыдэнта Дзьмітрый Пяскоў назваў гэтае рашэньне палітызаваным і беспадстаўным.

У мінулую пятніцу, 9 сьнежня, была апублікавана другая частка дакладу канадзкага юрыста Рычарда Макларэна пра допінг у расейскім спорце. У ім сьцьвярджаецца, што зь 2011 году ў маніпуляцыях з допінг-пробамі ўдзельнічалі тысячы расейскіх спартоўцаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG