На поўначы і захадзе Віцебскай вобласьці 23 траўня прайшоў моцны град — на пэўны час палі сталі літаральна белымі. Найбольш «дасталося» Верхнядзьвінску.
Адны карыстальнікі ў сацсетках лаюцца на надвор’е, другія наракаюць, што ўжо пасадзілі бульбу, трэція кажуць, што ўжо не зьдзіўляюцца такому.
У мінулую суботу моцны град прайшоў у Полацку. Летась у траўні засыпала сьнегам нават цэнтральную Беларусь.