Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэпаратысцкія правакацыі на ўсходзе Украіны (жывая трансьляцыя)

Сёньня ў Славянску завяршылася антытэрарыстычныя кампанія. Урад рыхтуецца да паўнамаштабнай зачысткі сэпаратыстаў

11:38 13.4.2014
Мінулай ноччу сэпаратысты захапілі будынкі пракуратуры, міліцыі і гарадзкую раду у Енакіеве, адкуль паходзіць былы прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч.
11:47 13.4.2014
11:52 13.4.2014
Мэр Славянску ўцякла з горада. Гарадзкая галава Славянску Нэля Штэпа, якая ўчора падтрымала сэпаратыстаў, зьехала ў іншы горад – Арцёмаўск. Сувязі зь ёю няма, паведамляе мясцовы сайт slavgorod.com.ua
11:57 13.4.2014
Тэрарысты ў Славянску кажуць аб загіблых і ня ведаюць, што рабіць далей. Падчас правядзеньня апэрацыі ў Славянску ўкраінскі спэцназ зьнішчыў некалькі тэрарыстаў.
12:00 13.4.2014
Большая частка Славянску вызваленая ад сэпаратыстаў
12:18 13.4.2014
Ахвяры спэцапэрацыі: З боку праваахоўнікаў — афіцэр СБУ. З боку сэпаратыстаў — нявызначаная колькасьць. Паводле Авакава, сэпаратысты пачалі прыкрывацца жывым шчытом зь мірнага насельніцтва
12:30 13.4.2014
У Славянску падчас контртэрарыстычнай апэрацыі будынак СБУ, ўпраўленьня МУС, а таксама мэрыя вызваленыя ад расейскага спэцназу.
13:04 13.4.2014
Сэпаратысты паляць шыны на блёк-пасьце на выезьдзе са Славянску
13:11 13.4.2014
Падчас тэрарыстычнай забітыя 1 чалавек, параненыя - 9
13:12 13.4.2014
Народны дэпутат Украіны, кандыдат на прэзыдэнта Пятро Парашэнка заявіў, што невядомыя ўзброеныя асобы, якія захапілі будынак міліцыі ў Славянску Данецкай вобласьці, зьяўляюцца прадстаўнікамі выведвальна-дывэрсійнай групы суседняй дзяржавы

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG