Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэпаратысцкія правакацыі на ўсходзе Украіны (жывая трансьляцыя)

Сёньня ў Славянску завяршылася антытэрарыстычныя кампанія. Урад рыхтуецца да паўнамаштабнай зачысткі сэпаратыстаў

20:01 13.4.2014
Тэрарыстаў будзем зьнішчаць, — кіраўнік СБУ. "Гэта нашая супольная пагроза — дзеяньні гэтых замежных спэцслужб, якія шляхам тэрору намагаюцца пасеяць паніку і хаос і паставіць пад пытаньне жыцьцё нашых людзей",— заявіў Налівайчанка.
19:46 13.4.2014
Сытуацыя ў эканоміцы — галоўны фактар, які ўплывае на нацыянальную бясьпеку і стабільнасьць у дзяржаве. Такую думку выказаў Аляксандар Лукашэнка ў інтэрвію праграме «Сегодня. Итоговая программа» расейскай тэлекампаніі НТВ
19:44 13.4.2014
МЗС Украіны: ёсьць доказы датычнасьці Расеі да дывэрсій сэпаратыстаў
19:44 13.4.2014
Украіна пачынае буйную антытэрарыстычную апэрацыю
19:37 13.4.2014
У Славянску загінулі 2 афіцэры СБУ і яшчэ 5 – параненыя. Пра гэта паведаміў тэлеканал “1+1”. Гэта здарылася за 10 кілямэтраў ад цэнтру горада пры спробе “Альфы” захапіць блёк-пост сэпаратыстаў.
19:34 13.4.2014
Асобы, якія захапілі сёньня двор Харкаўскага гарсавета, патрабуюць адстаўкі гарадзкога галавы Харкава Генадзя Кернэса. Гэтыя людзі настроены агрэсіўна, яны патрабуюць вызваленьня сэпаратыстаў, затрыманых на пачатку тыдня, лічаць , што Кернэс выконвае ўказаньні новай улады.
19:25 13.4.2014
Невядомыя тэрарысты забілі двух грамадзян, яшчэ аднаго моцна паранілі, расстраляўшы з аўтамата аўтамабіль. Падчас страляніны загінулі два чалавекі, якія знаходзіліся ўнутры аўтамабіля. Таксама ў траўматалёгію шпіталя быў дастаўлены 21-гадовы хлопец, які трапіў пад аўтаматную чаргу выпадкова. Паводле ягонай жонкі, яго стан мэдыкі ацэньваюць як цяжкі.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG