Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За антыкамуністычную акцыю Севярынца аштрафавалі на 50 базавых


Акцыя на прыступках КДБ 7 лістапада
Акцыя на прыступках КДБ 7 лістапада

Сустаршыня аргкамітэту ў справе стварэньня партыі Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Павал Севярынец аштрафаваны судзьдзёй Цэнтральнага раёну Менску Шабуняй за ўдзел у акцыі 7 лістапада на прыступках КДБ на 50 базавых велічыняў (1050 рублёў, альбо больш як 500 даляраў) — паведаміла прэсавая служба БХД.

Віна Севярынца была сфармуляваная так: прысутнічаў, актыўна ўдзельнічаў, крычаў «Жыве Беларусь!» і «Ганьба!».

«Сапраўды, ганьба, — пракамэнтаваў bchd.info прысуд Павал Севярынец. — Па-першае, ганьба, што КДБ нават адмовіўся ад перайменаваньня і ганарыцца назвай ды сымбалямі, пад якімі гэбісты зьнішчалі тысячы і тысячы беларусаў. Па-другое, ганьба міністру ўнутраных справаў, які дэманстратыўна выходзіць на парад у энкавэдэшным мундзіры. Па-трэцяе, ганьба суду, які ў традыцыях сталінскага „правасудзьдзя“ завочна карае за іншадумства і выказваньне свайго меркаваньня».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG