Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сярод забароненых да ўвозу ў Беларусь тавараў — шкарпэткі, расейскія казкі і вата


На забаронах указу № 48 Мінгандлю зарабіла больш за 100 тысяч даляраў.

Міністэрства гандлю абнавіла сьпіс фізычных і юрыдычных асобаў, якія імпартуюць у Беларусь небясьпечную і забароненую да ўвозу прадукцыю.

З трэцяга кварталу 2015 году па другі квартал 2016-га ў сьпіс трапілі 277 субʼектаў гаспадаркі і больш за 450 відаў тавараў. Сярод парушальнікаў — як гандлёвыя сеткі і буйныя крамы, у тым ліку менскі ЦУМ, так і індывідуальныя прадпрымальнікі.

Сярод забароненых тавараў — патэльні і імбрыкі, электраінструмэнт і драты, кнігі дзіцячых казак і маляванкі з Расеі, боты і шкарпэткі, ровары і бразготкі, адзеньне, парфума і нават балёнікі.

За парушэньне ўказу № 48 аб выкананьні тэхнічных рэглямэнтаў Міністэрства гандлю склала больш за 230 пратаколаў і спагнала штрафаў на 202 800 дэнамінаваных рублёў (больш за 101 тысячу даляраў).

Супраць указаў № 48 і № 222 ад пачатку году выступалі беларускія прадпрымальнікі, якія нават не выходзілі на працу больш за два месяцы. Спробы дыялёгу прадпрымальнікаў з уладамі прывялі да палягчэньня асобных умоваў працы, але не скасаваньня ўказаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG