Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За Дзень Волі актывістку аштрафавалі з другой спробы


Натальля Саматыя
Натальля Саматыя

На 20 базавых велічынь аштрафаваў Савецкі суд Менску грамадзкую актывістку Натальлю Саматыя за ўдзел у акцыі на Дзень Волі 25 сакавіка. Актывістка прызнаная вінаватай ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве.

Гэта быў другі суд над Натальляй Саматыя за Дзень Волі. На пачатку траўня ёй ужо прысуджалі штраф 30 базавых велічынь, але ў Менгарсудзе тое рашэньне адмянілі і адправілі справу на новы разгляд.

«Каб „ватнікі“ ведалі, што я не такая, як яны», — Натальля Саматыя зрабіла сабе тату «Пагоня»

Мітынг на Дзень Волі ўладамі Менску быў дазволены на пляцоўцы ў парку Бангалор, пры гэтым месцам збору была прызначаная пляцоўка каля кінатэатру «Кастрычнік». Аднак некалькі соцень людзей спачатку сабраліся каля помніка Янку Купалу ў аднайменным сквэры і прайшлі калёнай па ходніках уздоўж праспэкту Незалежнасьці да кінатэатру «Кастрычнік», дзе і адбыўся кароткі мітынг. Да плошчы Бангалор большасьць удзельнікаў акцыі не дайшла.

Пратаколы за акцыю на Дзень Волі былі складзеныя таксама на старшыню БНФ Аляксея Янукевіча, намесьніка старшыні руху «За свабоду» Алеся Лагвінца, лідэра прадпрымальніцкай арганізацыі «Пэрспэктыва» Анатоля Шумчанку і яшчэ ня менш як 10 актывістаў. У канцы траўня Аляксей Янукевіч быў аштрафаваны на 35 базавых велічынь, на столькі ж быў аштрафаваны Максім Вінярскі, Алесь Макаеў атрымаў 30, Мікалай Казлоў — 40, Віталь Рымашэўскі — 10 базавых велічынь штрафу. Анатоль Шумчанка, як і яшчэ некалькі актывістаў, дамогся адмены пастановы аб штрафе і перагляду адміністрацыйнай справы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG