Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства абароны накіравала вайскоўцаў на збор ураджаю


Для кіраўніцтва дзеяньнямі ваеннаслужачых на палях Міністэрства абароны стварыла апэратыўную групу — паведамляе БЕЛАПАН.

Сельскагаспадарчыя працы для беларускіх вайскоўцаў пачаліся 25 ліпеня. Яны разьмеркаваныя ў 14 арганізацый у Менскай і Магілёўскай вобласьці.

27 ліпеня Аляксандр Лукашэнка таксама даручыў праваахоўным органам пракантраляваць хаду кампаніі па зборы ўраджаю. Паводле сакратара Савету бясьпекі Станіслава Зася, дапамога праваахоўных органаў неабходная для кантролю гатоўнасьці тэхнікі да ўборачнай кампаніі і «клапатлівага стаўленьня да сабранага ўраджаю» — перадавала дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва БЕЛТА.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG