Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Рэфарматара» Кірыла Рудога прызначылі амбасадарам у Кітай


Кірыла Руды
Кірыла Руды

Аляксандр Лукашэнка прызначыў надзвычайным і паўнамоцным амбасадарам Беларусі ў Кітаі свайго былога памочніка па эканамічных пытаньнях Кірылу Рудога, які лічыўся лібэралам у прэзыдэнцкай адміністрацыі.

Пасаду памочніка прэзыдэнта па эканамічных пытаньнях Кірыл Руды заняў у чэрвені 2013 году. Экспэрты лічылі Кірыла Рудога найбольш лібэральным і прагрэсіўным чыноўнікам з прэзыдэнцкай адміністрацыі, а адзін зь лідэраў «Гавары праўду» Андрэй Дзьмітрыеў у свой час назваў Рудога прадстаўніком «партыі рэфарматараў ва ўладзе».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG