Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Нас дабіваць — што неба фарбаваць». Журналіста Жукоўскага пяць разоў за тыдзень выклікалі ў міліцыю


Кастусь Жукоўскі, архіўнае фота
Кастусь Жукоўскі, архіўнае фота

Гомельскі журналіст Кастусь Жукоўскі расказаў на Facebook, што атрымаў ад праваахоўнікаў ужо пятую за тыдзень позву.

Апошняя на сёньня позва — выклік у якасьці асобы, супраць якой вядзецца адміністрацыйны працэс па неназванай адміністрацыйнасправе. Кастуся Жукоўскага таксама выклікаюць для складаньня пратаколу праваахоўнікі Гомля, Калінкавічаў, Кармы, Лоева; да яго мае прэтэнзіі ваенкамат — тэрмінова выклікалі на зборы.

Папярэднія працэсы супраць Жукоўскага вяліся пераважна паводле арт. 22.9 КаАП — за «парушэньне заканадаўства аб СМІ». Жукоўскі, які супрацоўнічаў з тэлеканалам «Белсат» у якасьці фрылянсэра, стаў адным з рэкардсмэнаў Беларусі ў «журналісцкіх» штрафах. Сёлета зь ім за першае месца «спаборнічаў» глыбоцкі журналіст Зьміцер Лупач. Сума штрафаў Жукоўскага ўжо перавысіла 2 тысячы рублёў, у тым ліку яго штрафавалі за відэа «расьпіваньня ліманаду» зь сябрам.

Як беларуская дзяржава парушае свой жа закон аб СМІ

Як кажа Жукоўскі Свабодзе, цяперашнія пяць позваў за тыдзень — наўрад ці супадзеньне. Нядаўна ён абвясьціў, што больш не зьбіраецца супрацоўнічаць зь «Белсатам», таму дапускае, што яго хочуць «дабіць» штрафамі.

«Але ж гэта немагчыма: нас дабіваць што неба фарбаваць, — заяўляе Жукоўскі. — Пра „Белсат“ у мяне толькі добрыя ўспаміны: калі езьдзілі з калегамі, бачыў, што прыносім карысьць. Былі нюансы, асаблівасьці краіны з дыктатурай, што людзей, якія давалі камэнтары, звальнялі... Гэта было сумна.

Ды я буду працягваць сваю журналісцкую працу, ёсьць дамовы зь людзьмі, якія мяне падтрымаюць. Гэта мяне не спыняе, ды й зыход зь „Белсату“ — гэта не таму, што мяне зламалі ці што. Проста колькі можна фінансаваць рэжым? Цяпер нічога не памяняецца, буду далей працаваць, буду больш езьдзіць, казаць тое, што ёсьць насамрэч».

Жукоўскі адзначае, што на суды па «журналісцкіх» працэсах трэба хадзіць, хай сабе шанцы пазьбегнуць штрафу вельмі малыя. Ён разважае: хоць сыстэма «ганебная», але «судзьдзі таксама людзі», сваю думку да іх можна данесьці, «займацца асьветай», яны могуць даць меншы штраф.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG