Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Пра паварот уладаў ад рэпрэсій мы будзем казаць, калі вызваляць усіх, хто цяпер за кратамі», — Равяка пра прысуд Бандарэнку


Тацяна Равяка, архіўнае фота
Тацяна Равяка, архіўнае фота

Праваабаронца, дырэктарка Беларускага дому правоў чалавека ў Вільні Тацяна Равяка сказала ў інтэрвію карэспандэнту Свабоды, што апраўдальны прысуд Андрэю Банадарэнку яшчэ ня сьведчыць пра тое, што ўлады паварочваюцца ад рэпрэсій.

«Пра паварот уладаў ад рэпрэсій мы будзем казаць, калі будуць вызваленыя ўсе тыя, хто цяпер за кратамі. Гэта кароткатэрміновыя арышты, гэта тыя, хто цяпер праходзіць па такой сумнеўнай і, на наш погляд, палітычна матываванай справе аб масавых беспарадках. Вось тады мы будзем казаць пра паварот. Цяпер гэта нейкі першы крок, сыгнал, можа. І мы будзем гэтыя сыгналы адсочваць, з задавальненьнем фіксаваць гэтыя крокі ў кірунку ад палітычна матываванага перасьледу».

Раней беларускія праваабаронцы зрабілі супольную заяву, што ў выпадку асуджэньня Бандарэнкі па ч.2 арт. 411 КК РБ кваліфікуюць яго як палітычнага вязьня. Яны патрабавалі спыніць «палітычна матываваны неабгрунтаваны перасьлед Андрэя Бандарэнкі па новых абвінавачаньнях».

30 сакавіка суд у Магілёве апраўдаў праваабаронцу Андрэя Бандарэнку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG