Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін будзе ў Менску 8 чэрвеня


Уладзімер Пуцін. Фота: Aris Messinis, AFP
Уладзімер Пуцін. Фота: Aris Messinis, AFP

7–8 чэрвеня ў Менску пройдзе Трэці форум рэгіёнаў Беларусі і Расеі. У сталіцу Беларусі ўжо прыехалі прадстаўнікі 30 расейскіх рэгіёнаў.

У Форуме возьмуць удзел Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімер Пуцін. Лукашэнка і Пуцін выступяць на пленарным паседжаньні ў Палацы Незалежнасьці 8 чэрвеня, паведамляе прэсавая служба Крамля. У першы ж дзень Форуму Пуцін будзе ў Расеі: наведае штаб агенцтва «Россия сегодня», правядзе нараду з Урадам і сустрэнецца з прэм’ер-міністрам Ізраіля.

Пуцін едзе ў Менск — гаварыць пра роўныя правы беларусаў і расейцаў: пра тое, чаго няма

Пуцін едзе ў Беларусь, каб «вывесьці краіны на адзіныя стандарты»

Што прывязе ў Менск на форум рэгіёнаў Уладзімер Пуцін? — Трайны ўдар

Расейскі бок на Форуме прадставяць таксама старшыня Савета Фэдэрацыі Фэдэральнага сходу Расеі Валянціна Матвіенка, віцэ-прэм'ер РФ Вольга Галадзец, міністар адукацыі і навукі Дзьмітры Ліванаў, міністар працы і сацыяльнай абароны Максім Тапілін, мэр Масквы Сяргей Сабянін.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG