Сёньня ў Галерэі TUT.BY абвешчаныя вынікі конкурсу «Прэс-фота Беларусі».
Гран-пры конкурсу атрымаў Максім Сарычаў за сэрыю «598 скрадзеных дзён» — пра арыштаваных падчас чэмпіянату сьвету па хакеі ў Беларусі.
Пераможцы ў намінацыях:
Навіны (News) — Сяргей Балай
Спорт (Sports) — Уладзь Грыдзін і Дзяніс Дзюба
Штодзённае жыцьцё (Daily Life) — Настасься Храловіч
Партрэт — Уладзімер Грыдзін і Максім Сарычаў
Мастацтва і забавы (Arts and Entertainment) — Уладзімер Грыдзін і Алег Ігнатовіч
Прырода (Nature) — Міхаіл Капычко і Ганна Іванова
Традыцыі (Traditions) — Дзяніс Дзюба і Сяргей Балай
Украіна (Ukraine) — Сяргей Гапон і Артурас Марозавас (Літва)
Ганаровы дыплём ад БАЖ «За ўнёсак у разьвіцьцё беларускай журналістыкі» Жана Літвіна ўручыла Вадзіму Заміроўскаму.
Пераможцаў у намінацыях і ўладальніка Гран-пры аўтарытэтнае міжнароднае журы выбрала з 137 аўтараў, чые заяўкі былі дапушчаныя да ўдзелу ў конкурсе.
Больш за 2000 працаў прэтэндавалі на перамогу ў сэрыях і адзіночных здымках.
Склад журы:
Васіль Фядосенка — фатограф, Reuters, Беларусь
Мартэн Кутс (Maarten Koets) — намесьнік кіраўніка дырэктара конкурсу World Press Photo, Нідэрлянды
Ёнас Стаселіс (Jonas Staselis) — прэзыдэнт Клюбу прэс-фатографаў Літвы, старшыня Саюза фотамастакоў Літвы
Пол Хансэн (Paul Hansen) — фатограф газэты Dagens Nyheter, пераможца World Press Photo 2013, Швэцыя
Дональд Вэбер (Donald Weber) — фатограф, VII Photo Agency, Канада
Аляксандар Землянічанка (Расея) — фотажурналіст, шэф маскоўскага бюро Associated Press, ляўрэат The Pulitzer Prize
Рафал Мілах (Rafal Milach) — фатограф, Sputnik Photos, Польшча
«Прэс-фота Беларусі» арганізаваны ў 2009 годзе беларускімі фотарэпартэрамі пры падтрымцы фотапарталу ZНЯТА.
За чатыры гады конкурс ператварыўся ў адну з самых знакавых падзей у галіне мэдыя. Вынікі конкурсу выклікаюць бурныя дыскусіі, а выстава пераможцаў экспануецца ня толькі ў Беларусі, але і за яе межамі.