Ператрусы 2 жніўня адбыліся ня толькі ў цэнтральных офісах Беларускага незалежнага прафсаюзу і прафсаюзу РЭП, але і дома ў некаторых іх прадстаўнікоў.
Вобыск прайшоў у кватэры старшыні Беларускага незалежнага прафсаюзу Мікалая Зіміна і скарбніцы БНП Сьняжаны Грынцэвіч. Цяпер Зіміна і Грынцэвіч вязуць з Салігорску на допыт у Менск.
Таксама вобыскі прайшлі ў кватэры старшыні РЭП Генадзя Фядыніча, бухгальтара Ігара Комліка і былой рэдактаркі сайту Натальлі Пячушкінай. На допыт забралі прэс-сакратра РЭП Юрыя Герасіменку.
Паводле інфармацыі, атрыманай з офісу прафсаюзаў, Генадзя Фядыніча таксама прывезьлі ў Дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў. Раней там ужо знаходзіўся старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандар Ярашук.