Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перамоваў кантактнай групы па Ўкраіне 12 сьнежня ў Менску не будзе


Дзяніс Пушылін
Дзяніс Пушылін

Пра гэта заявіў адзін зь лідэраў баевікоў Дзяніс Пушылін, паведамляюць «РИА Новости».

Ён патлумачыў гэта тым, што 10 сьнежня ўкраінскі бок адмяніў відэаканфэрэнцыю па скайпе, на якой плянавалася ўзгадніць умовы сустрэчы.

«Да правядзеньня відэаканфэрэнцыі, на якой мы абмяркуем парадак дня і дату перамоваў, ехаць у Менск сэнсу няма», — сказаў Пушылін.

9 сьнежня на Данбасе было абвешчана перамір’е. Раней меркавалася, што ў гэты дзень будзе праведзена чарговая сустрэча кантактнай групы ў Менску, аднак яна была перанесена на нявызначаны час.

Як паведаміў УНІАН удзельнік перамоў ад Украіны Леанід Кучма, пакуль сустракацца ў Менску няма сэнсу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG