Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кветкі, сьлёзы і пошукавая апэрацыя: цэнтар Віньніцы пасьля абстрэлу, які забраў дзясяткі жыцьцяў. Фотагалерэя

14 ліпеня расейскія войскі нанесьлі ракетны ўдар па ўкраінскім горадзе Віньніца. Удар адбыўся ў сярэдзіне дня, калі ў цэнтры горада было шмат людзей - у выніку ракетнага абстрэлу загінулі 24 чалавекі, у тым ліку 3 дзяцей, 80 чалавек былі шпіталізаваныя, працягваюцца пошукі яшчэ некалькіх чалавек, з якімі няма сувязі. У цэнтры горада, па дадзеных ратавальнікаў, пашкоджаныя каля 55 шматкватэрных і прыватных жылых дамоў, згарэлі 40 аўтамабіляў. На месцы абстрэлу працягваецца разбор завалаў, людзі нясуць кветкі і цацкі да імправізаванага мэмарыялу, каб ушанаваць памяць загінулых.

Расея і крамлёўскія СМІ сьцьвярджаюць, што расейская армія ва Ўкраіне не атакуе цывільныя аб'екты і інфраструктуру. Зь іншага боку, кожны дзень Расея вядзе абстрэлы ўкраінскіх гарадоў і вёсак, у выніку якіх гінуць і атрымліваюць цяжкія раненьні мірныя жыхары і дзеці. Расейскія атакі зьнішчаюць крытычную для жыцьцядзейнасьці ўкраінскіх населеных пунктаў інфраструктуру, а таксама бальніцы, жылыя дамы, навучальныя ўстановы і дзіцячыя сады.

Украінская служба Радыё Свабода наведала цэнтар Віньніцы пасьля абстрэлу і зрабіла фотарэпартаж.


XS
SM
MD
LG