Прынамсі шэсьць чалавек загінулі, больш за 150 атрымалі траўмы з прычыны тайфуну «Джэбі»у Японіі. Праз непагадзь былі адменены сотні авіярэйсаў. У міжнародным аэрапорце «Кансай» застаюцца каля 5000 чалавек. Больш за 1,6 мільёна спажыўцоў абясточаны праз умовы надвор'я. «Джэбі» называюць адным з самых моцных тайфунаў у Японіі за апошнія 25 гадоў.