Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сымфэропаль «пад знакам «Z»: як у Крыме прапагандуюць вайну. ФОТА

Расейскае поўнамаштабнае ваеннае ўварваньне на мацерыковую частку Ўкраіны працягваецца з раніцы 24 лютага. Расейскія войскі наносяць авіяўдары па ключавых аб’ектах ваеннай і грамадзянскай інфраструктуры, разбураючы аэрадромы, вайсковыя часткі, нафтабазы, запраўкі, цэрквы, школы і бальніцы.

Тым часам у Крыме аб вайне нагадваюць узброеныя паліцэйскія патрулі ў бронекамізэльках, павышэньне коштаў на некаторыя тавары і вулічная прапаганда аб «спэцапэрацыі ва Ўкраіне» — менавіта так вайну называюць расійскія ўлады і дзяржаўныя СМІ. Расея адмаўляе, што вядзе супраць Украіны захопніцкую вайну на яе тэрыторыі і называе гэта «адмысловай апэрацыяй», якая мае на мэце «дэмілітарызацыю і дэнацыфікацыю».


XS
SM
MD
LG