31-гадовы Раман Бандарэнка памёр 12 лістапада ў шпіталі пасьля выкраданьня 11 лістапада з «плошчы Пераменаў» і зьбіцьця. Прапануем фатаздымкі Рамана Бандарэнкі розных гадоў, якімі са Свабодай падзялілася сям'я Рамана.
Раман нарадзіўся ў Менску. Па адукацыі — мастак, скончыў Менскі дзяржаўны архітэктурна-будаўнічы каледж і Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў. Праходзіў тэрміновую службу ў частцы 3214 унутраных войск.