У Менску завяршаецца шэсьце на скрыжаваньні вуліц Сурганава і Багдановіча.
Шэсьце ідзе мірна, але павольна, бо сьветлафоры. Шмат моладзі, але ёсьць сталыя людзі, пэнсіянэры. Некалькі тысяч ч… https://t.co/ItPj5lvsDC
— Жывая Свабода (@svabodalive) 15.3.2017
Горадня. Намесьніца старшыні Гарадзенскага гарвыканкаму Кулеша выйшла да пратэстоўцаў. Яна запрасіла ўдзельнікаў у залю гарвыканкаму. «Я прашу выдзеліць групу прадстаўнікоў, — кажа Кулеша. — Увесь горад ня пройдзе. Вы просіце дыялёгу, мы гатовыя. Давайце пройдзем у актавую залю». Адзін з удзельнікаў кажа, што гарадзкія ўлады забаранілі ім акцыю, удзельнікаў арыштавалі. Пратэстоўцы не пагаджаюцца ісьці ў актавую залю гарвыканкаму.
«У людзей многа набалела», кажуць пратэстоўцы.
У Менску працягваецца шэсьце, у якім бяруць удзел каля трох тысяч чалавек. Дэманстранты пераходзяць вуліцы паводле сьвятлафораў.
Марына: «Я ўпершыню выйшла на акцыю, каб падтрымаць выступы супраць неразумных дэкрэтаў і ўказаў, каб падтрымаць журналістаў. Я зьвяртаюся да дэпутатаў, каб яны адказалі, як яны ставяцца да дэкрэту № 3? Я хачу парлямэнцкую рэспубліку».
Магілёў - 500 чалавек
У Магілёве ў "Маршы недармаедаў" бяруць удзел каля 500 чалавек. Гарадзкія ўлады выставілі гукаўзмацняльнікі, празь якія трансьлююць запіс запрашэньня на асабісты прыём у магілёўскім выканкаме.
Анархісты хвалююцца, але ідуць шчыльнай групай і працягваюць граць на бубнах. Страляць ці ўзрываць, як пагражалі на… https://t.co/cYT1kHT3gg
— Жывая Свабода (@svabodalive) 15.3.2017
Горадня. «Трэба выконваць патрабаваньні народу, інакш пратэст будзе нарастаць», — кажа адзін з удзельнікаў шэсьця ў Горадні. Супрацоўнікі ДАІ забясьпечылі пераход праз вуліцу. Адзін з удзельнікаў кажа, што людзей затрымалі на працы, каб яны ня выйшлі на акцыю. Людзі прыйшлі на плошчу Леніна. Іх каля паўтысячы.
У Горадні — да 800 чалавек
Паводле ацэнак удзельнікаў «Маршу недармаедаў» у Горадні, у акцыі бярэ ўдзел каля 800 чалавек. Пратэстоўцы вырашылі пайсьці з парку Жылібэра да будынку гарадзкой адміністрацыі.
Вось у гэты момант пачатак калёны прыпыніўся пачакаць тых, хто на скрываваньні (скрыжаваньне пад шэра-жоўтым домам… https://t.co/LLqbsQgGFF
— Жывая Свабода (@svabodalive) 15.3.2017
"Чаму дагары нагамі?" "Дык час пераварочваць" #дармаеды https://t.co/TXwvM4DPlm
— Жывая Свабода (@svabodalive) 15.3.2017
Пратэстоўка ў Горадні: Лукашэнка вядзе палітыку зьнішчэньня свайго народу
Людзі на акцыі ў Горадні выказваюцца пра сытуацыю ў краіне. Скандуюць «Не дэкрэту № 3. Лукашэнка, сыходзь!». Былая выхаванка дзіцячага дома: «Я справядліва зарабіла сваю пэнсію, працавала 48 гадоў. Калі першы тэрмін праўленьня Лукашэнкі прайшоў, я зразумела, што ён падмануў народ. Мне сорамна, што я маю такую пэнсію, а вы, Аляксандар Рыгоравіч, гастралюеце па ўсім сьвеце. Вы крыўдзіце нас. Вы труціце нас пальмавым алеем. Вы вядзеце палітыку зьнішчэньня нашага беларускага народа».
Горадня. ДАІ затрымала аўтамабіль журналіста Белсату Алеся Залеўскага. Пакуль ДАІшнікі ня могуць сфармуляваць прэтэнзіі. Кажуць, што затрыманьне зьвязанае з апэрацыяй "Пошук".
Менск
Марш дайшоў да вуліцы Якуба Коласа, празь яе ідуць толькі на зялёнае. Калёна пабілася на часткі, але першыя чакаюць… https://t.co/UN8MMKAI80
— Жывая Свабода (@svabodalive) 15.3.2017
Нехта нясе перавернуты дагары партрэт Лукашэнкі.
«Патрэбныя чэсныя выбары»
«Мы прыйшлі, каб нас пачуў прэзыдэнт», — кажа ўдзельніца менскага шэсьця з Бабруйску. «Трэба не замарожваць дэкрэт, а гнаць іх! Патрэбныя чэсныя выбары», — кажа ўдзельнік з Ваўкавыску.
"Куды нясеце, на Паўночныя?" — пытаюць пра труну. "Куды заўгодна, абы назаўжды", — кажа Дзьмітрыеў. #дармаеды https://t.co/VdNeekCbe3
— Жывая Свабода (@svabodalive) 15.3.2017
Людзі гукаюць "Нет декрету №3 — Лукашенко, уходи!", "Хто галоўны дармаед? Беларускі прэзыдэнт", "Жыве Беларусь"… https://t.co/Cy3ORv3sDc
— Жывая Свабода (@svabodalive) 15.3.2017
Горадня