У сацыяльных сетках абмяркоўваюць уручэньне пашпарта грамадзяніна Ўкраіны былому беларускаму РНЕшніку Сяргею Кароткіх, які вядомы пад мянушкай «Малюта».
Журналіст Павал Шарамет устрымаўся ад камэнтароў «Свабодзе», бо «павінен сам разабрацца ў сытуацыі». Тым часам у твітэры Павал Шарамет напісаў:
«Хацелі з грамадзянства для байца Азова зладзіць піяр для Парашэнкі, а атрымалі непрыгожы скандал. Зараз расейская прапаганда адарвецца па поўнай. Сяргею Кароткіх, пра якога шмат усякага пішуць у інтэрнэце нядобрага, далі грамадзянства Ўкраіны. Нібы хтосьці спэцыяльна падстаўляе Парашэнку».
Павал Шарамет згадвае «заблытаную асабістую гісторыю Сяргея Кароткіх.
Як паведамляецца на старонцы «Азова» Вконтакте, пасьля атрыманьня ўкраінскага пашпарту Сяргей Кароткіх адзначыў, што ён родам з Расеі, доўгі час быў грамадзянінам Беларусі і быў вядомы там як Сяргей Малюта.