Гурт Naviband апублікаваў музычнае відэа з гімнасткай Меліцінай Станютай. Такім чынам музыкі і спартоўка павіншавалі сваіх фанатаў зь Міжнародным днём роднай мовы.
У сьнежні 2017 году Меліціна Станюта ўжо выступала пад кавэр Naviband на народную песьню «Рэчанька» на гімнастычным шоў Euscalgym у Гішпаніі.
«Яшчэ летам на канцэрце ля Ратушы я пачула традыцыйную беларускую песьню „Рэчанька“, якую сьпелi Naviband, тады дакладна зразумела, што недахопу натхненьня пры складаньні танца ня будзе», — напісала Станюта ў сваім інстаграме.