Някляеў яшчэ раз заклікае прыходзіць 10 кастрычніка на мітынг "За свабодныя выьары ў Беларусі" #noRussianBaseinBelarus
— Радыё Свабода (@svaboda) 4.10.2015
На плошчы з суседняга сабора забілі званы (там пачалася служба). Людзі пачалі маліцца, сьпяваюць «Магутны Божа» #noRussianBaseinBelarus
— Радыё Свабода (@svaboda) 4.10.2015
Міліцыю праводзяць крыкамі "Ганьба!" #noRussianBaseinBelarus http://t.co/gordHPqajS
— Радыё Свабода (@svaboda) 4.10.2015
Мітынг заканчваецца. Людзі разыходзяцца #noRussianBaseinBelarus http://t.co/QUjuLFsJuL
— Радыё Свабода (@svaboda) 4.10.2015
Севярынец скандуе "Незалежнасьць!" Людзі падхопліваюць #noRussianBaseinBelarus http://t.co/wtcBDTW2sS
— Радыё Свабода (@svaboda) 4.10.2015
Статкевіч спадзяецца, што 10 кастрычніка перад выбарамі на акцыю прыйдзе нашмат больш людзей #noRussianBaseinBelarus
— Радыё Свабода (@svaboda) 4.10.2015
Мастак Аляксей Марачкін прэзэнтуе карціну"Дзюдаіст".А зьнізу-постаць маленькага Колі з татам #noRussianBaseinBelarus http://t.co/BbNwk3drMI
— Радыё Свабода (@svaboda) 4.10.2015
Акцыя завяршылася
На арганізатараў «Народнага сходу» склалі пратаколы
На Анатоля Лябедзьку, Аляксея Марачкіна, Уладзімера Някляева, Вячаслава Сіўчыка і Мікалая Статкевіча складзеныя пратаколы за арганізацыю акцыі «Народны сход» у цэнтры Менску.
Адзін зь міліцыянтаў, якія складалі пратаколы, падчас акцыі сказаў карэспандэнту Радыё Свабода, што пратаколы складзеныя паводле арт. 23.34 КоАП Рэспублікі Беларусь — парушэньні парадку арганізацыі і правядзеньня несанкцыянаванага масавага мерапрыемства.
Статкевіч: Акцыя адбылася, людзей было больш, чым мінулы раз
Адзін з арганізатараў «Народнага сходу» супраць разьмяшчэньня расейскай вайсковай базы ў Беларусі Мікола Статкевіч у камэнтары для Радыё Свабода падсумаваў акцыю.
«Я ацэньваю, што людзей прыйшло ў паўтары-два разы больш, чым мінулы раз, 23 верасьня.
Акцыя адбылася. Мы выканалі свой абавязак. Спадзяюся, што мы данесьлі беларусам інфармацыю пра небясьпеку з боку ваеннай базы ў Беларусі.