Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Нафтавыя войны» ўсё. Беларусь афіцыйна скасавала падвышэньне тарыфаў на нафту


Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімер Пуцін
Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімер Пуцін

На сайце Pravo.by 11 кастрычніка быў апублікаваны тэкст пастановы Мінгандлю аб скасаваньні ранейшай пастановы міністэрства аб падвышэньні тарыфаў на транзыт нафты.

Тарыфы засталіся такімі, якімі былі да падвышэньня на 50%, не прынятага расейскім бокам. Раней Беларусь таксама прыняла павышаныя тарыфы на транзыт газу, якія чамусьці «ня тычыліся» Расеі.

10 кастрычніка Аляксандар Лукашэнка заявіў, што нафтагазавыя «баталіі» скончаныя на тым, што Беларусь скасоўвае падвышэньне тарыфаў на транзыт нафты і вяртае названую Расеяй запазычанасьць за газ, а Расея дае на яго істотную зьніжку. Але расейскі прэм’ер-міністар Дзьмітры Мядзьведзеў заявіў, што зьніжкі на газ ня будзе.

Пазьней стала вядома, што Мядзьведзеў і яго беларускі калега Андрэй Кабякоў па тэлефоне абмеркавалі праблемныя пытаньні ў нафтагазавай сфэры і графік маючых адбыцца кантактаў па ўрадавай лініі, паведаміла прэс-служба Кабінэту міністраў РФ. Пра вынікі размовы пакуль нічога не паведамляецца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG