Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС: Мы супраць «прыцягваньня» на сваю тэрыторыю дадатковых замежных ваенных абʼектаў


Міністэрства замежных спраў
Міністэрства замежных спраў

Афіцыйны Менск лічыць, што нарошчваньне ваенных патэнцыялаў у Эўропе «абʼектыўна не адпавядае нічыім інтарэсам».

Пра гэта заявіў намесьнік міністра замежных спраў Беларусі Яўген Шастакоў у інтэрвію кубінскаму інфармацыйнаму агенцтву «Прэнса Лаціна», стэнаграма якога апублікаваная на сайце МЗС.

Паводле слоў Шастакова, сёньня ўзрасла пагроза дэстабілізацыі «і без таго хісткай архітэктуры бясьпекі ва ўсім эўрапейскім рэгіёне», назіраецца нарошчваньне ваенных патэнцыялаў «ключавых гульцоў эўрапейскага кантынэнту».

«Мы не падзяляем падыходаў па „прыцягваньні“ на сваю тэрыторыю дадатковых замежных ваенных абʼектаў і сіл. Зыходзім з таго, што такія дзеяньні аслабляюць бясьпеку канкрэтнай дзяржавы. У сучасных умовах роўная бясьпека ня можа быць дасягнутая „напампоўваньнем ваенных мускулаў“ якіх-небудзь ваенных блёкаў або альянсаў дзяржаў», — заявіў намесьнік кіраўніка МЗС Беларусі.

Мерапрыемствы, якія праводзяцца НАТО каля беларускіх межаў, паводле слоў Шастакова, «хоць на дадзены момант і ня расцэньваюцца як прамая ваенная пагроза, не ўспрымаюцца намі пазытыўна». «Гэта патэнцыйны выклік у рамках Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі, які патрабуе адэкватных мер рэагаваньня», — падкрэсьліў разам з тым ён.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG