Лінкі ўнівэрсальнага доступу

2013-ы — для беларускай мовы. Поўнае відэа

абноўлена

У чарговым выпуску праграмы яе ўдзельнікі падсумоўваюць, якім быў 2013 год для беларускай мовы? Ці пашырылася беларускамоўная прастора ў беларускім грамадзтве?

У чарговым выпуску праграмы яе ўдзельнікі падсумоўваюць, якім быў 2013 год для беларускай мовы? Ці пашырылася беларускамоўная прастора ў беларускім грамадзтве? Якія падзеі, факты, тэндэнцыі парадавалі, а якія засмуцілі? Ці адчуваецца зьмена да лепшага ў стаўленьні людзей да беларускай мовы? Якія новыя грамадзкія і прыватныя ініцыятывы на карысьць беларускай мовы ўзьніклі сёлета? Ці дзейсныя яны? Як ставіцца моладзь да роднай мовы?

Што павінна адбыцца ў дзяржаве, грамадзтве, каб беларуская мова нарэшце запанавала ў краіне, каб на ёй загаварыў кожны грамадзянін Беларусі? І якім можа стацца надыходзячы 2014 год для беларускай мовы?

Вынікі году падсумоўваюць старшыня Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны, гісторык Алег Трусаў і малады паэт, актыўны прапагандыст беларускай мовы ў сацыяльных сетках інтэрнэту Алесь Сьнег. Вядзе перадачу Вячаслаў Ракіцкі.

  • 16x9 Image

    Вячаслаў Ракіцкі

    Вячаслаў Ракіцкі – беларускі журналіст, тэатральны і кінакрытык, рэжысэр і сцэнарыст дакумэнтальнага кіно, перакладчык. Кандыдат мастацтвазнаўства. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Беларускай асацыяцыі журналістаў. Аўтар Радыё Свабода з 1997 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG